BE RU EN

У кавярні ў Саратаўскай вобласці выбухнуў газавы кацёл

  • 26.01.2019, 21:29

Пацярпелі 35 чалавек.

Газавы кацёл выбухнуў у кавярні «Рандэву» ў Саратаўскай вобласці, у пасёлку Лысыя Горы. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе МНС Расеі.

Паводле звестак міністэрства, у будынку знаходзіліся 35 чалавек – святкавалі вяселле. Некаторыя з іх былі шпіталізаваныя, некаторым зрабілі медыцынскую дапамогу на месцы.

«Да нас у хірургію паступілі 16 чалавек, з іх сем у вельмі цяжкім стане: у аднаго мужчыны 90% апёкаў цела, у другога – 70%, у трэцяга – 50%. У дзяцей плошча апёкаў невялікая – 2-3%, дарослым патрэбная будзе перасадка скуры», – паведаміў лекар хірургічнага аддзялення Лысагорскай раённай лякарні.

У МНС паведамілі, што прычынай выбуху стала парушэнне тэхнікі бяспекі. «Прычынай стала невыкананне тэхнікі бяспекі», – сказаў прадстаўнік установы.

На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі аператыўных службаў.

Апошнія навіны