BE RU EN

У Адэскай вобласці ратавальнікі знялі з дрэйфавальнай крыгі чатырох дзяцей

  • 27.01.2019, 20:53

Дзецям ад 12 да 16 гадоў.

27 студзеня ў Адэскай вобласці ратавальнікі знялі з дрэйфавальнай крыгі чатырох дзяцей 2003-2007 гадоў нараджэння. Як піша «Гордон», пра гэта паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый у Facebook.

Інцыдэнт адбыўся паблізу горада Белгарада-Днястроўскага. Дзеці апынуліся на крызе, якая дрэйфуе ў акваторыі Днястроўскага лімана на адлегласці блізу 500 мэтраў ад берага.

У ДСНС адзначылі, што прыкладна праз паўгадзіны пасля паведамлення пра здарэнне дзяцей пры дапамозе гумовай надзіманай лодкі даставілі на бераг.

Да ратавання дзяцей прыцягваліся трое ратавальнікаў і адна адзінка тэхнікі.

Апошнія навіны