З Траццякоўскай галерэі скралі карціну «Ай-Пэтры. Крым»
- 27.01.2019, 21:27
Ахова музея ўжо праверыла камеры назірання.
Карціна Архіпа Куінджы знікла з Траццякоўскай галерэі, паведаміла РИА Новости крыніца ў праваахоўных структурах.
Міністэрства культуры спраўджвае інфармацыю аб знікненні твора мастацтва. Міністэрства ўжо пацвердзіла факт адсутнасці твора ў галерэі.
У будынку галерэі знаходзіцца вялікая колькасць паліцыянтаў. Прадстаўнік МУС Ірына Воўк адзначыла, што ахова музэя ўбачыла праз камеры відэаназірання, што невядомыя асобы знялі са сцяны адной з зал карціну і ўцяклі з месца здарэння.
У нядзелю адзначаецца 177-годдзе з дня нараджэння вялікага расейскага пейзажыста Архіпа Куінджы. Карціна "Ай-Пэтры. Крым" стваралася ў 1898-1908 гадах.