BE RU EN

Выведка ЗША: РФ рыхтуецца да кіберумяшання ў выбары ва Украіне

  • 29.01.2019, 21:43

Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША выступіў на слуханнях у камітэце Сената ў справах выведкі.

Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коўтс папярэдзіў, што Расея выкарыстоўвае кібертэхналогіі для ўмяшання ў выбары прэзідэнта Украіны.

Пра гэта ён заявіў падчас уступнай прамовы на слуханнях у камітэце Сената ЗША ў справах выведкі, паведамляе nv.ua.

«Мы чакаем, што Расея выкарыстоўвае кібертэхналогіі, каб паўплываць на прэзідэнцкія выбары ва Украіне», - сказаў ён.

Са слоў Коўтс, Расея таксама будзе працягваць весці інфармацыйную вайну супраць дэмакратыі і будзе выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для дасягнення сваіх мэтаў.

Дырэктар Нацыянальнай выведкі ЗША падкрэсліў, што захоп украінскіх маракоў і караблёў у Керчанскай пратоцы з'яўляецца «прыкладам гатоўнасці Крамля парушаць нормы міжнароднага права для запалохвання сваіх суседзяў і дасягнення сваіх мэтаў».

Апошнія навіны