BE RU EN

Відэафакт: Капітан хакейнай каманды РФ зладзіў істэрыку пасля паразы ў Канадзе

  • 5.01.2019, 20:42

Ён заявіў, што ў Ванкуверы, дзе праходзіў матч, «усе супраць расейцаў».

Капітан моладзевай каманды Расеі ў хакеі Клім Косцін зладзіў істэрыку пасля паразы расейскай каманды ў паўфінальным матчы чэмпіянату свету ў Канадзе супраць каманды ЗША (1:2), піша «Апостроф».

Адразу пасля матчу Косцін расплакаўся, а падчас узнагароджання ўсім сваім выглядам даў зразумець, што не хоча ўдзельнічаць у цырымоніі. Расейскі хакеіст спачатку з прыкрасцю кінуў свой шалом на лёд, а затым аддаў сваю ўзнагароду камусьці з заўзятараў. А калі трыбуны незадаволена загудзелі, расейскі хакеіст аблаяў заўзятараў, што можна было прачытаць па вуснах.

Затым Косцін заявіў, што ў Ванкуверы, дзе праходзіў матч, "усе супраць расейцаў":

"Незалічаны гол? Згаджайся - не згаджайся, не мы пастанову прымаем. У НХЛ такія галы залічваюцца, руху каньком не было. Наш абаронца добра ўбачыў партнёра, ад канька заляцела. Думаю, гэты момант нас трохі зламаў. Але мы расейцы, тут усё і усе супраць нас. Гэта трэба проста прымаць і рухацца з гэтым далей", - сказаў Косцін.

Пазней хакеіст папрасіў прабачэння за свае паводзіны: "Я паглядзеў відэазапіс таго, як сябе паводзіў, і хачу выбачыцца".

Апошнія навіны