Вячаслава Касінерава забралі ў міліцыю
- 5.01.2019, 20:55
Былога палітвязня затрымалі «за пераход дарогі ў неналежным месцы».
Былы палітычны зняволены Вячаслаў Касінераў паведаміў, што знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Менска, піша nn.by.
У сацсетцы ён апублікаваў відэа, на якім ідзе следам за міліцыянтам ля стадыёна «Дынама».
Касінерава затрымалі нібыта за «пераход дарогі ў неналежным месцы».
Як паведамляе тэлеграм-канал «Баста», разам з Вячаславам затрымалі і ягоную жонку Марыну.
«Выклікаюць нейкага начальніка, трымаць будуць максімальна, чамусьці нашых звестак ім недастаткова, - паведаміў Вячаслаў Касінераў. - Вось такі маленькі бытавы фашызм з боку слуг сістэмы».