Польшча - адная з найлепшых краін для інвеставання і бізнэсу
- 5.01.2019, 21:03
Экспэрты склалі рэйтынг, заснаваны на шэрагу характарыстык.
Прэстыжнае выданне «CEO World Magazine» змясціла Польшчу на другое месца ў рэйтынгу найлепшых краін для інвеставання і вядзення бізнэсу. Лідарамі рэйтынгу таксама сталі Чэхія і Гішпанія, паведамляе «Радыё Польшча».
У той жа час найлепшымі ў рэйтынгу былі азіяцкія краіны. Першае месца заняла Малайзія, трэцяе - Філіпіны, а чацвёртае - Інданэзія. У дзясятку таксама ўвайшлі Сінгапур, Індыя і Тайланд.
Вялікабрытанія і Францыя трапілі ў другую дзясятку, а Нямеччына - толькі ў трэцюю. ЗША занялі 18-е месца, а Кітай - 24-е.
Рэйтынг заснаваны на такіх характарыстыках, як узровень карупцыі, развіццё інфраструктуры і становішча рынку працы.