Стала вядома, якім будзе надвор'е на Божае нараджэнне
- 5.01.2019, 21:25
Прагноз надвор'я на два дні.
6 студзеня краіна застанецца пад уплывам цыклону, які страчвае актыўнасць і адыходзіць на поўдзень Украіны. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Гідрамет.
Уночы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі ў краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны сярэдні. Тэмпература паветра цягам дня -4... -10°С, уночы на поўначы пры праясненнях да -12°С.
7 студзеня надвор'е ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць падвышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе паўночных шырот, уночы і раніцай на паўднёвым усходзе яшчэ будзе адчувацца ўплыў малаактыўны франтальнага падзелу. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, толькі ўночы і раніцай у асобных раёнах на паўднёвым усходзе краіны невялікі снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер уночы паўночны, удзень няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -8... -14°С, пры праясненнях -15... -18°С, максімальная ўдзень -6... -12°С.