BE RU EN

На плошчу ў Берасці на Куццю выйшлі 150 пратэстоўцаў, Дзед Мароз і Снягурка

  • 6.01.2019, 14:59

Напярэдадні праваслаўнага Раства жыхары горада правялі акцыю супраць акумулятарнага завода.

На плошчы Леніна ў Берасці сёння сабраліся больш за 150 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. Актывіст Віталь Казак прыйшоў у касцюме Дзеда Мароза. Удзельнікі акцыі абмеркавалі далейшыя планы барацьбы з незаконнай будоўляй, паведамляе телеграм-канал «Баста».

ФОТА: ТЕЛЕГРАМ-КАНАЛ «БАСТА»

Дзед Мароз і Снягурка, дарэчы, на акцыю не з пустымі рукамі прыйшлі. Дзецям цукеркі раздавалі на плошчы.

Пратэсты супраць акумулятарнага завода «Айпаўэр» працягваюцца ўжо год. Першая акцыя прайшла ў Берасці 5 студзеня 2018 года.

Апошнія навіны