BE RU EN

Фотарэпартаж: Як у Магілёве святкуюць Каляды

  • 7.01.2019, 20:15

7 студзеня ў Магілёве ў Пячэрскім лесапарку адсвяткавалі Каляды.

Цвік праграмы - бясплатная раздача гарачых страў. У папярэднія гады магілёўцаў частавалі выключна юшкай, а цяпер прапанавалі яшчэ боршч, салянку і грыбны суп, піша «Белсат».

Бясплатны пачастунак для жыхароў горада гатавалі калектывы дзяржаўных устаноў і прадпрыемстваў. Сярод удзельнікаў былі каманды ад сярэдняй школы №13, кіравання камунальных прадпрыемстваў, Магілёўскага ўніверсітэта харчавання, кампаніі «Домачай» і іншых.

Акрамя духмянага супу наведвальнікі свята маглі пакаштаваць і гарачы збіцень. Праўда, бясплатна гэты напой налівалі толькі тым, хто браў удзел у розных конкурсах і забавах.

Апошнія навіны