BE RU EN

Брытанскія дэпутаты адправілі лісты падтрымкі ўкраінскім маракам

  • 8.01.2019, 21:38

Брытанскія парламентарыі выказалі надзею, што ў хуткім часе украінцы вернуцца дадому.

Дэпутаты брытанскага парламента накіравалі лісты падтрымкі ўкраінскім маракам, узятым у палон расейскімі сілавікамі падчас акту агрэсіі супраць Украіны ў Керчанскім праліве 25 лістапада 2018 года. Пра гэта паведамляецца ў Twitter амбасады Украіны ў Вялікабрытаніі.

Там апублікаванае фота ліста ўкраінцам, падпісанае Джонам Вітынгдэйлам, які з'яўляецца кіраўніком Групы сяброўства з Украінай у парламенце Вялікабрытаніі. У гэтую групу ўваходзяць больш за 40 дэпутатаў.

Акрамя таго, у каментары Еўрапейскай праўдзе ва ўкраінскім пасольстве паведамілі пра тое, што ліст падтрымкі маракам будзе адпраўлены таксама ад імя сябраў дэлегацыі Вялікабрытаніі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Таксама індывідуальныя лісты падтрымкі будуць накіраваныя і ад імя асобных брытанскіх парламентарыяў.

Апошнія навіны