BE RU EN

Баскетбаліст, які скончыў універсітэт у ЗША, размаўляе па-беларуску

  • 25.10.2019, 21:44

Гiсторыя Аляксандра Куля.

Аляксандр Куль узгадвае, што ў ягонай роднай вёсцы большасць ужывала трасянку. Але гэта не перашкодзіла яму навучыцца размаўляць на чыстай беларускай мове, пiша «Белсат».

Ён гуляў за нацыянальную зборную Беларусі па баскетболе ў складзе маладзёвай зборнай. Пасля скончыў амерыканскі ўніверсітэт і прафесійна гуляў у баскетбол у Еўропе. І веданне беларускай мовы ніяк не зашкодзіла міжнароднай кар’еры.

Увесь гэты досвед прыдаўся, калі Аляксандр Куль стаў маркетынгавым дырэктарам у баскетбольным клубе «Цмокі-Менск». «Мне было прыемна, што я маю магчымасць прывабіць беларускамоўную аўдыторыю да баскетболу, а спартовую – да беларускай мовы і культуры», – узгадвае ён.

Аляксандра Куля цешыць, што ўсё болей моладзі камунікуе міжсобку па-беларуску.

«Без мовы няма культуры, а культура – гэта аснова нацыі», – тлумачыць ён.

Апошнія навіны