Фотафакт: Расея сцягнула ў акупаваны Крым небяспечную зброю
- 27.10.2019, 20:05
Зброя прыбыла ў порт Ялты.
У нядзелю, 27 кастрычніка, на набярэжнай аднаго з галоўных курортных гарадоў акупаванага Крыма, Ялты, прайшла выстава вайсковай тэхнікі расейскага войска.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў актывіст Андрэй Кліменка, піша «Апостроф».
З ягоных слоў, у порт Ялты прыбыў ракетны карвет «Арэхава-Зуева» (праект 21631 - шыфр «Буян-М»), здольны браць на борт да 8 крылатых ракет, у тым ліку і з ядзернымі боегалоўкамі.
Акрамя таго, на набярэжнай мясцовым жыхарам дэманструюць такія «атракцыёны», як ракетныя ўстаноўкі «Град», 120-мм мінамёты «Сані», 152-мм гаўбіцы «Мста».