BE RU EN

Трамп абмовіўся і назваў Зяленскага новым прэзідэнтам Расеі

  • 28.10.2019, 21:26

Прэзідэнт ЗША каментаваў сітуацыю, якая можа прывесці да яго імпічменту.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША) Дональд Трамп пераблытаў краіну, якой кіруе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на брыфінг Трампа на авіябазе Эндрус у штаце Мэрылэнд.

Паведамляецца, што Трамп каментаваў між іншым, сітуацыю, якая можа прывесці да яго імпічменту і спачатку тройчы згадаў пра «ідэальную размову» з украінскім прэзідэнтам. Але затым настойваючы, што ён не ціснуў на Зяленскага, назваў яго расейскім прэзідэнтам.

«Цяпер яны не хочуць казаць пра выкрывальніка, таму што яны не думалі, што я апублікую гэтую размову. Калі я апублікаваў размову, я зняпраўдзіў даклад Шыфа (Адам Шыф, кіраўнік спецыяльнага камітэта выведкі Палаты прадстаўнікоў ЗША - рэд.). Больш за тое, як вы ведаеце, новы расейскі прэзідэнт, добры чалавек, зрабіў заяву, што ў размове не было нічога. Не было ціску на яго. Наогул нічога», - сказаў Трамп.

Апошнія навіны