BE RU EN

У Магілёве спее новы ўраджай клубніц

  • 28.10.2019, 21:35

У сацыяльных сетках магілёўцы пішуць, што і маліну ўсё яшчэ збіраюць.

У дзверы стукаецца лістапад, а магілёўцы... збіраюць клубніцы. Другі ўраджай за год на сваім лецішчы чакае Аляксей. Фота градкі ён выклаў у групу «Магілёў real», паведамляе tut.by.

«Да Новага года павінна паспець», - падпісаў здымак аўтар.

ФОТА: АЛЯКСЕЙ ЮР'ЕВІЧ, VK.COM/MY.MOGILEV

У каментарах пад фота пішуць, што і маліну дагэтуль збіраюць.

У Магілёве таксама квітнеюць клумбы і набухаюць пупышкі на дрэвах.

У некаторых гарадах паўторна цвілі каштаны. Белыя кветкі на фоне жоўта рудой лістоты заўважылі ў Магілёве, Горадні і Бабруйску. А ў Віцебску другім разам распусціўся бэз. Праўда, спецыялісты кажуць, што для дрэў восеньскае красаванне не абяцае нічога добрага.

Але бабіна лета ўжо сканчаецца. Паводле прагнозу на тыдні - прыкметнае пахаладанне.

Апошнія навіны