BE RU EN

Афіцыйна прызначаны новы дырэктар ліцэя БДУ

  • 6.10.2019, 19:49

Ім стаў 41-гадовы фізік.

У Ліцэі БДУ афіцыйна прызначылі новага дырэктара, паведамляе «Еўрарадыё». Ім стаў кандыдат фізіка-матэматычных навук Ігар Варакса, які дагэтуль выконваў абавязкі кіраўніка навучальнай установы. Загад аб гэтым падпісаў рэктар БДУ Андрэй Кароль.

41-гадовы Варакса пачаў працаваць у Ліцэі ў 2001 годзе і прайшоў шлях ад настаўніка фізікі і астраноміі да намесніка дырэктара. Сам ён у свой час скончыў гэтую ўстанову з залатым медалём, а пасля вучыўся ў БДУ. У 2006 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Лазерная фізіка».

Папярэдні дырэктар Макар Шніп сышоў з пасады ў жніўні гэтага года. Ён кіраваў ліцэем цягам пяці гадоў і карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод навучэнцаў. У адрозненне ад цяперашняга кіраўніка Шніп - гісторык і тэмай ягонай дысертацыі было Вялікае княства Літоўскае.

Прычыны звальнення Макара Шніпа не выдаюцца.

Апошнія навіны