BE RU EN

У Іраку адправілі ў адстаўку губернатара Багдада

  • 6.10.2019, 21:12

Губернатар быў звольнены на фоне акцый пратэсту ў краіне.

У Іраку ў нядзелю, 6 кастрычніка, на фоне антыўрадавых акцый пратэсту адправілі ў адстаўку губернатара Багдада Фаляха аль-Джазаіры. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Al Hadath.

Як паведамляецца, для ўрэгулявання сітуацыі ў сталіцы, мясцовыя дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за адстаўку губернатара Багдада.

Адзначаецца, што цягам 5 дзён мясцовая ўлада будзе прымаць заяўкі ад кандыдатаў на пасаду губернатара ірацкай сталіцы.

Нагадаем, раней прадстаўнік ААН у Іраку заклікала мітынгоўцаў і ўлады ўстрымацца ад гвалту падчас акцый пратэсту ў Багдадзе і іншых гарадах краіны. У ААН выказалі занепакоенасць вялікай колькасцю загінулых і пацярпелых падчас акцый пратэсту.

Апошнія навіны