BE RU EN

Курт Волкер падаў у адстаўку з яшчэ адной пасады

  • 7.10.2019, 21:01

Раней Волкер пакінуў пасаду спецпрадстаўніка Дзяржаўнага дэпартаменту ва Украіне.

Былы спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер пакідае працу ў аналітычным цэнтры Інстытута Макейна ў ЗША. Ён патлумачыў сваё рашэнне падвышанай увагай СМІ да яго дзейнасці на пасадзе спецпрадстаўніка ў пытаннях Украіны, паведамляе Голос Америки.

«Нядаўняя ўвага СМІ да маёй працы на пасадзе спецпрадстаўніка ў пытаннях Украіны рызыкуе адцягнуць увагу ад дасягненняў і працягу росту Інстытута і таму я сыходжу з пасады выканаўчага дырэктара Інстытута ў пытаннях міжнароднага лідарства», - гаворыцца ў заяве Волкера.

Сіндзі Макейн, удава сенатара з Арызоны Джона Макейна, імем якога названы цэнтр, у зваротнай заяве падзякавала Волкеру за працу і адданасць «майму мужу і ўсёй сям'і Макейнаў».

У апошні час увагу СМІ прыцягнула роля Курта Волкера ў справе аб магчымым ціску на ўкраінскую ўладу, якую расследуюць камітэты Палаты прадстаўнікоў ЗША ў рамках працэдуры імпічменту прэзідэнта Дональда Трампа.

Апошнія навіны