У акупантаў узніклі нечаканыя праблемы праз Крымскі мост
- 30.11.2019, 14:59
Гаворка ідзе пра сітуацыю ў Керчы.
У акупаванай РФ Керчы прыходзіць у заняпад важны для гісторыі горада архітэктурны аб'ект. Гаворка ідзе пра цытадэль Ені-Кале.
Гэта цятадэль у Крыме на беразе Керчанскай затокі, пабудаваная туркамі ў пачатку XVIII стагоддзя. Назва ў перакладзе з крымска-татарскай мовы азначае «новая цытадэль». Цяпер Ені-Кале знаходзіцца ў межах горада Керч, паведамляе sprotyv.info.
Мясцовыя мяркуюць, што славутасць пачала разбурацца праз будаўніцтва маста акупантаў у Керчы.
«Крым. З цытадэлі Ені-Кале ў Керчы сыплюцца камяні. Некалькі з іх выпалі з аркі ля цэнтральнага ўваходу яшчэ ўзімку мінулага года. Многія керчукі думаюць, што помнікі гісторыі і славутасці пачалі разбурацца праз будаўніцтва моста і вібрацый ад забівання паляў 1/2», - гаворыцца ў паведамленні.