Фотафакт: На гмаху ў Гомелі вывесілі нацыянальны сцяг
- 20.12.2019, 17:55
Невядомы гомелец падтрымаў акцыю ў Менску.
Удзень 20 снежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на даху 16-павярховага дома на вуліцы Інтэрнацыянальнай, паведамляе «Радыё Свабода».
Гмах знаходзіцца ля вялікай транспартнай развязкі побач з прыпынкам грамадскага транспарту «Завод вымяральных прылад» - уезду ў Цэнтральны раён з Савецкага і Навабеліцкага раёнаў Гомеля.
Невядомы вывесіў сцяг у дзень сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным і напярэдадні акцыі ў Менску супраць так званай паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі.