У Беларусі 27-ы раз за год падаражэе паліва
- 21.12.2019, 19:56
Кошты вырастуць ужо з заўтрашняга дня.
З 22 снежня ў Беларусі раздробныя кошты дызельнага паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку. Пра гэта паведамілі tut.by у прэс-службе «Белнафтахіма».
- Змена коштаў нафтапрадуктаў абумоўленая ростам кошту нафты. Сярэдняя каціроўка нафты за дзве дэкады снежня ўзрасла ў дачыненні да лістапада 2019 года з 63 да 66,6 даляраў ЗША за 1 барэль, - праінфармавалі ў «Белнафтахіме».
З 22 снежня кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 63 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 73 капейкі, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 95 капеек, ДТ - 1 рубель 73 капейкі.
Гэта дваццаць сёмае змяненне коштаў аўтамабільнага паліва ў гэтым годзе. Апошні раз кошт паліва змяніўся 15 снежня: усе тыпы аўтамабільнага паліва падаражэлі на 1 капейку.
Нагадаем, у 2018 годзе кошт паліва мяняўся 27 разоў (у асноўным павялічваўся на капейку. - Заўвага.), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ у набыцці вуглевадароднай сыравіны».