У Беларусі вецер знёс помнік Леніну
- 13.07.2026, 21:48
«Дэкамунізацыя» адбылася ў Віцебску.
У Віцебску моцны парывісты вецер, які ўзнік увечары, паваліў шмат дрэў у розных частках горада. Пацярпеў таксама помнік Уладзіміру Леніну.
Паводле інфармацыі прадпрыемства «Зеленстрой», яго супрацоўнікі ўжо займаюцца распілоўкай і прыбіраннем паваленых дрэў на вуліцы Леніна, у скверы Багдана Хмяльніцкага і ў парку Партызанскай Славы. Пасля гэтага работы працягнуцца каля чыгуначнага вакзала, дзе вецер паваліў некалькі ялінаў.