BE RU EN

На расійскіх АЗС б'юцца за бензін

  • 11.07.2026, 17:46

З-за дэфіцыту паліва вадзіцелі высвятляюць адносіны кулакамі

Паліўны крызіс у Расіі ўсё больш нагадвае не бытавую праблему, а новы від «народных забаў»: пакуль адны расіяне безвынікова спрабуюць запраўіць аўтамабіль, іншыя ўжо высвятляюць адносіны кулакамі проста каля калонак АЗС.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», у сеціве з'явілася відэа, на якім жыхарка аднаго з рэгіёнаў РФ эмацыйна распавядае, што пасля некалькіх гадзін чакання ў чарзе так і не здолела набыць паліва. Паводле яе слоў, супрацоўнікі АЗС паведамілі пра прыпыненне продажу бензіну.

Жанчына таксама скардзіцца, што з-за перабояў сувязі не можа весці бізнес і звязацца з мужам, а запасу паліва ёй не хопіць нават каб вярнуцца дадому.

«У нас не працуе сетка, я не магу весці бізнес. Мы не можам запраўляць свае машыны. Бл#дзь, мне не хопіць нават дадому даехаць», — скардзіцца расіянка.

На іншых апублікаваных кадрах зафіксавана, як з-за чаргі на АЗС двое мужчын учынілі бойку.

Адзін з іх паваліў другога на зямлю, у той час як астатнія прысутныя замест таго, каб умяшацца, назіралі за бойкай і здымалі яе на тэлефоны.

Апошнія навіны