BE RU EN

Топ-5 традыцыйных падарункаў на Каляды

  • 21.12.2019, 20:10

Самы час падумаць, што падарыць ў гэтае светлае свята сваім родным.

Каляды кожны год традыцыйна святкуюць 25 снежня. У гэтым годзе яны прыпадаюць на сераду.

Таму самы час падумаць, што падарыць у гэтае светлае свята сваім родным, піша сайт fakty.com.ua.

Сантоны

Так называюць фігуркі Язэпа, Марыі, ясляў і нованароджанага Ісуса Хрыста.

Павоодле традыцыі, іх выраблялі з гліны сваімі рукамі, а потым размалёўвалі і дарылі адзін аднаму. Часам умельцы малявалі цэлыя сцэны, на якіх выяўлялі пастушкоў, якія прыйшлі пакланіцца Хрысту, жывёлу і анёлаў.

Сёння такі падарунак можна набыць у краме і не абцяжарваць сябе праблемамі з глінай.

Свечкі

Традыцыйным і сімвалічным падарункам на Каляды з'яўляюцца свечкі, якія сімвалізуюць Вечнае Святло. Набыць такі падарунак сёння вельмі проста.

Бо цяпер свечкі робяць на ўсялякі густ: маленькія, вялікія, ручной працы, са спецыяльнай навагодняй форме, араматызаваныя.

Звычайна іх ставяць у цэнтр вянка, нагадваючы аб вянку, які быў на галаве Ісуса Хрыста. Запальваць іх трэба кожны святочны вечар.

Калядныя паштоўкі

Сёння набыць добрую калядную паштоўку можна ледзь не ў кожнай краме або супермаркеце.

Але, каб зрабіць віншаванне арыгінальным, можна ўкласці ў паштоўку арыгінальную фатаграфію з сям'ёй, сябрамі і блізкімі.

Дапоўніць усё гэта можа арыгінальнае тэкставае віншаванне.

Ласункі

Без прысмакаў не абыходзіцца ніводзін калядны стол. Для падарунка пасуе печыва ў выглядзе каляднай елкі, снегавіка, зоркі або іншых атрыбутаў свята.

Можна падарыць шакалад у выглядзе калядных сімвалаў, ці нават спячы пірог у форме зоркі або ялінкі.

Яго можна будзе ўпрыгожыць тэматычным печывам або шакаладам.

Цёплае адзенне

Традыцыйным падарункам на Каляды з'яўляецца цёплае адзенне, якое спатрэбіцца ў гэты час года. Цяпер можна знайсці выдатныя швэдры з атрыбутыкай свята.

Асабліва для падарунка падыдзе адзенне, на якім будуць вышытыя калядныя ялінкі, званочкі, персанажы фільмаў, коміксаў, ці ж іншая атрыбутыка свята.

Таксама з цёплых рэчаў выдатна падыдуць пальчаткі, шапка ці шалік.

Апошнія навіны