Трамп сказаў, калі ЗША і Кітай спыняць гандлёвую вайну
- 31.12.2019, 21:09
Прэзідэнт ЗША назваў дату.
15 студзеня ЗША і Кітай падпішуць першую частку гандлёвай угоды, якая павінна пакласці канец тарыфнаму супрацьстаянню.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Я падпішу наша вельмі вялікае і ўсёабдымнае гандлёвае пагадненне па першай фазе з Кітаем 15 студзеня. Цырымонія адбудзецца ў Белым доме. На ёй будуць прысутнічаць высокапастаўленыя прадстаўнікі Кітая», - піша ён.
Трамп дадаў, што плануе ў хуткім часе наведаць Пекін, дзе пачнуцца перамовы па другой частцы ўгоды.