У Курапатах разбілі «лаву Клінтана»
- 1.02.2019, 21:46
Вандалы не першы раз атакуюць падарунак прэзідэнта ЗША.
Лава памяці ад амерыканскага народа ў Курапатах зноў разбураная вандаламі. Лаву разбілі на чатыры кавалка, паведамляе ў «Фэйсбуку» Зміцер Дашкевіч.
Нагадаем, падораная падчас наведвання ўрочышча прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам лаўка, не першы раз становіцца аб'ектам нападу вандалаў.