Гомельская прыбіральня за $1 мільён дагэтуль не працуе
- 27.02.2019, 11:41
Пры гэтым на набярэжнай ужо будуюць другую падобную прыбіральню.
Нагадаем, самую дарагую грамадскую прыбіральню краіны адкрылі да «Форуму рэгіёнаў Беларусі ды Украіны» 25 кастрычніка і закрылі амаль адразу пасля ад'езду Лукашэнкі з Гомеля, паведамляе сайт «Моцныя навіны».
Праз амаль тры месяцы ў тэлефонную прыёмную 142 Гомельскага гарвыканкама паступіла пытанне: «Колькі каштавала будаўніцтва грамадскай прыбіральні ў раёне лякарні хуткай медыцынскай дапамогі на набярэжнай ракі Сож?», піша «Комсомольская правда». Але ўлады не змаглі назваць канчатковы кошт «у сувязі з тым, што аб'ект будаўніцтва не ўведзены ў эксплуатацыю».
Пры гэтым на набярэжнай ужо будуюць другую падобную прыбіральню.