На стадыёне ў Жодзіне падчас гульні аператарскія штатывы ўпалі з даху на гледачоў
- 31.03.2019, 18:31
Падчас матчу «Тарпеда-БелАЗ» - «Дынама» Берасце на стадыёне ў Жодзіне адбылося невялікае НЗ.
Пра гэта паведамляе «Прессбол».
Два аператарскія штатывы сарваліся з даху і ўпалі на гледачоў на галоўнай трыбуне. Ніхто не пацярпеў.
Матч скончыўся 2:1 на карысць «Дынама».