BE RU EN

Рассельгаснагляд абвінаваціў беларускіх вытворцаў у ілжывым транзіце

  • 6.03.2019, 21:54

Гаворка ідзе пра махінацыі з пастаўкамі сухога малака.

Тры чвэрці беларускай сухой малочнай прадукцыі, якая накіроўвалася праз Расею ў Арменію, Казахстан і Кыргызстан, не дайшлі да гэтых краін, сцвярджае Рассельгаснагляд, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле расейскага ведамства, са студзеня да лістапада 2018 года беларускія вытворцы накіравалі ў гэтыя краіны праз Расею 101 тысячу тон сухой малочнай прадукцыі, а пацвердзілася атрыманне толькі 25,8 тон. Дзе астатняя прадукцыя - невядомая.

Беларускі бок, як сцвярджае Рассельгаснагляд, пагадзіўся з тым, што праблему «фальшывага транзіту» трэба вырашаць.

Але Еўразійская эканамічная камісія пакуль не прыняла захадаў у стварэнні механізму пацверджання дастаўкі транзітных тавараў, таму Рассельгаснагляд накіраваў у ЕАЭС просьбу прыняць захады для ўвядзення электроннага абмену ветэрынарных сертыфікатаў.

Расейскія ведамствы і чыноўнікі не раз абвінавачвалі Беларусь у «няправільных» пастаўках малочнай прадукцыі, але прэтэнзіі былі часцей да якасці прадукцыі.

Падобным чынам развіваліся «мясныя войны». Разам з імі ідуць спрэчкі пра пастаўкі з Беларусі ў Расею «санкцыйных» прадуктаў з трэціх краін, у тым ліку «беларускіх» крэветак, шампіньёнаў, манга і папаі.

Апошнія навіны