BE RU EN

Пяцігадовы беларус выйграў $1800 даляраў на ўкраінскім шоў

  • 21.04.2019, 19:53

Цімафей Барадаўкін з Віцебска перамог з жартам пра Уладзіміра Зяленскага.

Пяцігадовы Цімафей Барадаўкін выйграў 50 тысяч грыўняў (амаль $1800 даляраў) у тэлешоў «Рассмяшы коміка. Дзеці». Ён пажартаваў пра «прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага», паведамляе znak.com.

Хлопчык прачытаў некалькі жартаў, а ў канцы выступу на просьбу маці праспяваў песню пра коніка.

«У траве сядзеў конік, у траве сядзеў конік,

Зялёненькі ён быў.

Уявіце сабе, уявіце сабе:

Зяленскі - прэзідэнт!»

Гэта выклікала шквал гучных воплескаў, у тым ліку жарт спадабаўся журы.

Апошнія навіны