BE RU EN

Пуціна панесла: ён прапанаваў агульнае грамадзянства для Украіны і РФ

  • 29.04.2019, 19:58

З ягоных слоў, «агульнае грамадзянства зробіць абедзве краіны мацнейшымі і больш паспяховымі».

Прэзідэнт Расейскай Федэрацыі (РФ) Уладзімір Пуцін вылучыў прапанову ўвесці агульнае грамадзянства для жыхароў Расеі і Украіны. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на росСМИ.

З ягоных слоў, «агульнае грамадзянства зробіць абедзве краіны мацнейшымі і больш паспяховымі».

«Я шмат разоў казаў, што ўкраінцы і расейцы - брацкія народы і нават больш за тое. Я ўвогуле ўважаю, што гэта адзін народ. І, калі ў нас будзе агульнае грамадзянства, ад гэтага толькі выйграюць і расейцы, і ўкраінцы», - заявіў ён.

Са слоў Пуціна, гэтая пастанова кажа пра тое, што «мы дамовімся, напэўна, таму што ў нас ёсць шмат агульнага».

Адзначым, раней будучы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў заяву Пуціна аб магчымым спрашчэнні працэдуры атрымання расейскіх пашпартоў грамадзянамі Украіны. Зяленскі падкрэсліў, што такімі дзеяннямі Расея «марнуе час».

Нагадаем, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, якім спрасціў працэдуру выдавання расейскага грамадзянства жыхарам так званых «Данецкай і Луганскай народных рэспублік».

Пазней Пуцін заявіў, што Расейская Федэрацыя можа спрасціць працэдуру выдавання грамадзянства і выдачы пашпартоў для ўсіх грамадзян Украіны. З яго слоў, Крэмль разглядае магчымасць спрошчанага парадку выдавання грамадзянства Расеі не толькі жыхарам акупаванага Данбаса, але і ўсёй Украіне.

Апошнія навіны