BE RU EN

У Казахстане прайшлі акцыі з заклікам байкатаваць выбары

  • 1.05.2019, 21:03

Пратэстоўцы скандавалі лозунгі супраць правядзення выбараў і за вызваленне палітвязняў.

Сотні грамадзян Казахстана ў Алматы і Нур-султане (былая Астана) узялі ўдзел у стыхійных акцыях пратэсту з заклікам байкатаваць выбары прэзідэнта, якія павінны адбыцца 9 чэрвеня. Пра гэта паведамляе Радио Азаттык.

У Нур-султане пратэстоўцы таксама патрабавалі скасаваць пастанову аб перайменаванні Астаны і вызваліць студэнтаў Асію Тулесаву і Бейбарыса Талімбекава, арыштаваных на 15 дзён за ўдзел у акцыі пратэсту 21 красавіка ў Алматы.

Спецназ паліцыі затрымаў некалькі дзясяткаў чалавек, аднак пазней быў вымушаны іх адпусціць - пратэстоўцы заблакавалі рух транспарту праваахоўнікаў. У абмен на абяцанне разысціся кіраўніцтва паліцыі пагадзілася выпусціць актывістаў.

Разам з тым, некаторых пратэстантаў паліцэйскія затрымалі ўжо пасля таго, як людзі пачалі разыходзіцца.

У Алматы ў акцыі пратэсту ўзялі ўдзел блізу 300 чалавек. Актывісты скандавалі лозунгі супраць правядзення выбараў і за вызваленне палітвязняў.

Там сілавікі затрымалі блізу 100 чалавек.

Апошнія навіны