BE RU EN

У шорт-ліст прэміі Нямцова ўвайшлі Аляксей Навальны і Аюб Ціціеў

  • 1.05.2019, 21:40

Пераможцу назавуць праз месяц.

Фонд Барыса Нямцова за свабоду абвясціў імёны пяці намінантаў на прэмію, што прысуджаецца ім штогод, за адвагу ў барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека. Імі сталі расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, актывіст і блогер Міхаіл Светаў, кіраўнік чачэнскага аддзялення «Мемарыялу» Аюб Ціціеў, які прысуджаны да турэмнага зняволення, і карэльскі гісторык і кіраўнік карэльскага аддзялення той жа арганізацыі Юрый Дзмітрыеў, які знаходзіцца пад арыштам, а таксама сябра федэральнага савета «Адкрытай Расеі» Анастасія Шаўчэнка, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, паведаміла арганізацыя ў нядзелю, 1 траўня, паведамляе DW.

Галасаванне на сайце «Новай газеты» было завершана напярэдадні. Пераможцу назавуць праз месяц. Прэмія Барыса Нямцова будзе ўручаная ў прысутнасці фіналістаў і іх прадстаўнікоў у Боне ў Дзень Расеі 12 чэрвеня.

У 2019 годзе прэмія Барыса Нямцова будзе ўручаная чацвёртым разам. Яе ўладальнікамі ў папярэднія гады сталі пскоўскі палітык Леў Шлосберг, актывіст Ільдар Дадзін, які выйшаў на волю, і арганізатарка масавых пратэстаў у Маскве Надзея Міцюшкіна.

Апошнія навіны