BE RU EN

Баец ММА з Омска: Расея губляе Сібір і Далёкі Усход

  • 12.05.2019, 13:41

Расейскі спартовец падзяліўся назіраннямі.

Баец ММА Аляксандр Шляменка выказаў сваё меркаванне пра жыццё людзей у Сібіры і на Далёкім Усходзе. 34-гадовы спартовец родам з Омска. У гэтым жа горадзе ён жыве цяпер, паведамляе sport.pravda.ru.

Са слоў Шляменкі, у Расеі тысячамі знікаюць населеныя пункты. Баец сумняваецца ў тым, што Омск застаецца горадам-мільённікам праз адток людзей. Таксама ён адзначыў, што Расея губляе тэрыторыі Сібіры і Далёкага Усходу.

«Што тычыцца нашай Сібіры, Далёкага Усходу, разумееце, гэта страшна. Мы маем патрэбу. Трэба нешта рабіць. Мы губляем гэтыя тэрыторыі. Нядаўна абаранілі возера Байкал ад Кітая. Дзякуй богу», - заявіў Шляменка ў інтэрв'ю на Youtube-канале «Спорт –Экспресс».

Шляменко назваў прычынай такой сітуацыі генацыд і адзначыў, што ў краіне знікае лес.

«Прычыны ўсяго гэтага? Генацыд і экацыд. Хто яго чыніць? Не буду выказваць меркаванне, у мяне няма доказаў. Але тое, што там адбываецца, вы можаце гэта бачыць», - заявіў Шляменка.

Шляменка ў 2013 годзе стаў чэмпіёнам Bellator у сярэдняй вазе. У змешаных адзінаборствах ён правёў 70 баёў, у якіх атрымаў 58 перамог. 4 траўня баец атрымаў перамогу над бразільцам Віскардзі Андрадэ ў рамках арганізацыі RCC.

Апошнія навіны