Апублікаваны тэкст законапраекта Зяленскага пра імпічмент
- 29.05.2019, 21:38
Раней прэзідэнт Украіны падаў у Раду праект закона аб імпічменце.
На сайце Вярхоўнай Рады апублікаваны тэкст зарэгістраванага сёння законапраекта прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра імпічмент прэзідэнта, піша liga.net.
Згодна з тлумачальнай нататкай, праект прадугледжвае, што працэдура імпічменту павінна быць ініцыяваная большасцю дэпутатаў ад канстытуцыйнага складу Рады.
Мусіць быць створаная спецыяльная часовая следчая камісія (ЧСК), у склад якой увойдуць дэпутаты, спецыяльны пракурор і спецыяльныя следчыя. Камісія будзе рыхтаваць высновы і прапановы аб учыненні прэзідэнтам дзяржаўнай здрады або іншага злачынства.
Абарону правоў, свабод і законных інтарэсаў кіраўніка дзяржавы ў працэдуры імпічменту будуць забяспечваць абаронцы прэзідэнта.
Пленарнае пасяджэнне Рады, на якім будуць разглядацца высновы і прапановы ЧСК, будзе адкрытым (за выключэннем выпадкаў, калі высновы і прапановы або прыкладзеныя да іх матэрыялы будуць утрымліваць інфармацыю, якая складае дзяржаўную або iншую ахоўную законам таямніцу).
Пасля прыняцця Радай пастановы аб абвінавачванні прэзідэнта парламент будзе звяртацца ў Канстытуцыйны суд (для атрымання высновы аб захаваннi канстытуцыйнай працэдуры расследавання і разгляду справы аб ліквідацыі прэзідэнта з пасады ў парадку імпічменту) і Вярхоўны суд (для атрымання высновы аб тым, што дзеі, у якіх абвінавачваецца прэзідэнт, утрымліваюць прыкметы дзяржаўнай здрады або іншага злачынства).
Пастанова аб зняцці прэзідэнта з пасады ў парадку імпічменту будзе прымацца толькі ў выпадку, калі высновы ЧСК і Вярхоўнага суда пацвердзяць выкананне патрабаванняў Канстытуцыі і законаў.
Пастанова аб імпічменце будзе ўважацца за прынятую, калі за яе прагаласуе не менш за тры чвэрці дэпутатаў ад канстытуцыйнага складу Рады.
У выпадку непрыняцця Радай пастановы аб ліквідацыі прэзідэнта старшыня ад імя парламента павінен папрасіць прабачэння ў прэзідэнта.