Расстат перапіша звесткі аб тым, што 100% сем'яў на Ямале стае грошай толькі на ежу
- 29.05.2019, 21:59
У статыстычнай установе РФ разважылі, што адбылася «тэхнічная памылка».
Магчыма, адбылася тэхнічная памылка, - сказалі агенцтву ТАСС у прэс-службе арганізацыі.
Гэтай заяве папярэднічала паведамленне ўладаў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, якія не паверылі ў такую ацэнку фінансавага становішча мясцовых жыхароў.
У гэтым жа даследаванні Расстата гаварылася, што амаль палове расейскіх сем'яў грошай стае толькі на ежу і адзенне, а купля тавараў працяглага ўжывання ўжо цяжка выканальная.
У матэрыялах адзначалася, што дазволіць сабе ўсё патрэбнае могуць толькі тры адсоткі расейскіх сем'яў.