Прадпрымальнік: Бандыты-чыноўнікі больш нахабныя, чым хлопцы з 90-х
- 15.06.2019, 12:56
Гомельскі бізнэсовец распавёў пра сумны досвед узаемадзеяння з чыноўнікамі.
Дырэктар аграсядзібы «Конскі востраў» даў адкрытае інтэрв'ю Yotube-каналу «Краіна для жыцця». Шмат што з таго, што было агучана, можа рэальна здзівіць.
У вялікім інтэрв'ю Сяргей Антоненка распавёў, як чыноўнікі ў Гомельскай вобласці прапанавалі яму купіць дзейны санаторый і што з гэтага выйшла: ужо пасля дасягнення пагаднення з аб'екта нерухомасці вывезлі ўвесь метал, вада аказалася непрыдатнай для ўжывання, а весці профільны бізнэс там было немагчымым праз наяўнасць водаахоўнай зоны, пра што прадпрымальніку ніхто не паведаміў, піша gomel.today.
Махінацыі з дакументамі, звальненне юрыстаў, бясконцыя праверкі і, урэшце, скасаванне дамовы без звароту задатку, эквівалентнага $14 тысячам. Павучальную гісторыю ўзаемадзеяння ўлады і бізнэсу ў краіне для жыцця глядзіце ў вялікім відэаінтэрв'ю.