Фотафакт: У Гомелі касілі пясок
- 15.06.2019, 13:04
Навошта?
Чытачка gomel.today падзялілася кур'ёзнымі здымкамі. На вуліцы Барадзіна ў Гомелі ў двары дамоў 18 і 20 камунальнікі касілі траву.
Майстроў пагудзець электракасой не збянтэжыла адсутнасць травы - на фота добра бачна, што яны стрыгуць ужо вытаптаны да грунту газон. Пытанне аб мэтазгоднасці такой працы мы, мабыць, пакінем адкрытым.