BE RU EN

Качанава: Кампетэнтным органам даручана разабрацца з акумулятарным заводам у Берасці

  • 28.06.2019, 19:41

Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі пракаментавала апошнія падзеі вакол завода АКБ.

Са слоў Качанавай, першапачаткова тэма завода АКБ знаходзілася ў кампетэнцыі мясцовых уладаў, бо менавіта на іх узроўні заключалася інвестыцыйная дамова, паведамляе БелТА.

«Таму кіраўніком дзяржавы была выдадзена магчымасць на працягу пэўнага часу разабрацца з гэтым праблемным пытаннем на месцы. Аднак на гэты момант сітуацыя пакуль не ўрэгуляваная. З улікам гэтага кампетэнтным органам даручана больш глыбока і дэталёва разабрацца з сітуацыяй», - адзначыла кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі.

Паводле вынікаў разгляду будуць прынятыя канкрэтныя пастановы, падкрэсліла яна.

Апошнія навіны