BE RU EN

«Белпошта» павышае тарыфы на міжнародныя пасылкі і лісты

  • 28.06.2019, 20:43

Тарыфы павысяцца з 1 ліпеня.

З 1 ліпеня «Белпошта» павялічвае тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў, паведамілі на сайце арганізацыі.

Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста, бандэролі, дробнага пакета масай 20-100 г павялічацца на 6 капеек. Цяпер перасылка такіх відаў адпраўленняў каштуе 48 капеек (пры масе 20 г).

«Павышэнне тарыфаў складзе не больш за 5 адсоткаў», - паведамілі ў «Белпошта».

Тарыфы на паслугі па перасылцы міжнароднай паскоранай пошты, а таксама на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў унутры краіны застануцца нязменнымі.

Апошнія навіны