«Транснафта» паабяцала Польшчы аплаціць страты праз «брудную» нафту
- 3.06.2019, 21:39
Расея ўзгадніла працэдуру кампенсацый за «брудную нафту» ў «Дружбе».
Польская нафтаперапрацоўчая кампанія Orlen паведаміла, што падчас сустрэчы ў Маскве што да пытання аднаўлення паставак чыстай нафты па трубаправодзе «Дружба» ў Польшчы польскаму боку быў прадстаўлены механізм кампенсацыі паміж «Транснафтай» і вытворцамі нафты. У сувязі з гэтым, паводле папярэдніх звестак кіраўніка праўлення Orlen Даніэля Абайтка, адбыўся прарыў, паведамляе «Радио Польша».
«Цвёрдая стратэгія вядзення перамоў дала вынікі. Мы маглі сабе гэта дазволіць, дзякуючы падтрымцы нашага ўраду, але таксама дзякуючы таму, што за апошні год мы значна дыверсіфікавалі пастаўкі нафты ў Польшчу. Цяпер у Плоцку на нафтаперапрацоўчым заводзе PKN Orlen мы перапрацоўваем толькі 50% нафты з усходняга кірунку. Дзякуючы гэтаму ў любой сітуацыі, звязанай з перабоямі ў пастаўках, мы можам заставацца гнуткімі», - адзначыў Даніэль Абайтэк.
Польская нафтаперапрацоўчая кампанія Orlen паведаміла, што кампанія «Транснафта» выдзеліць расейскім вытворцам нафты кампенсацыі на аплату прэтэнзій, што накіроўваюцца на іх адрас атрымальнікамі нафты. Прысутныя на сустрэчы ў Маскве расейскія пастаўшчыкі і вытворцы нафты адзначалі абгрунтаванасць гэтай пастановы.
Аператары гатовыя аднавіць пастаўкі чыстай нафты з 10 чэрвеня сёлета.