Мілеўскі сустрэўся ў Грузіі з Хацкевічам
- 3.06.2019, 21:47
Беларусы выпадкова сустрэліся на адпачынку ў Батумі.
Украінскі форвард берасцейскага «Дынама» Арцём Мілеўскі адпачывае ў Батумі, паведамляе pressball.by.
- Прыляцеў за тостамі ў гэтую слаўную краіну. Добрага тыдня ўсім, - перадаў прывітанне заўзятарам нападнік у Інстаграме.
- Прыехаў да грузіна, а сустрэў легенду «бела-блакітных». Успамінаецца шмат добрага, - падпісаў Мілеўскі здымак, на якім таксама выяўлены трэнер кіеўскага «Дынама» Аляксандр Хацкевіч.