Пад Гомелем перакулілася маршрутка з людзьмі
- 30.06.2019, 19:29
Надзвычайнае здарэнне адбылося недалёка ад пасёлка Бальшавік.
У Гомельскім раёне адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі, ёсць пацярпелыя.
Як паведамляе сайт Сhp24.by, 29 чэрвеня, пад 20.00, недалёка ад пасёлка Бальшавік сутыкнуліся Volkswagen і маршрутнае таксі. У выніку маршрутка перакулілася.
Паведамляецца, што як мінімум траім пацярпелым медыкі надалі дапамогу.