BE RU EN

ЗСУ ліквідавалі героя вядомага расійскага мема

  • 20.08.2026, 14:07

Як зорка шоу «Давай пажэнімся» стаў акупантам.

Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі на фронце 50-гадовага Уладзіміра з Алтайскага краю Расіі, які праславіўся дзякуючы мему «Дрэнна, дрэнна, неважна» з папулярнага мясцовага шоу «Давай пажэнімся». «Паваяваў» ён нядоўга — усяго некалькі месяцаў, піша OBOZ.UA.

Расійскія прапагандысцкія СМІ паведамілі, што «зорка мемаў» у сакавіку 2026 года адправіўся на так званую «СВА», а ўжо праз месяц апынуўся на перадавой, дзе яго забілі.

Шырокую папулярнасць на радзіме Уладзімір атрымаў яшчэ ў 2018 годзе пасля ўдзелу ў расійскім шоу «Давай пажэнімся!». Падчас праграмы мужчына атрымаў адмову ад адной з удзельніц.

Яго эмацыйная рэакцыя так запомнілася гледачам, што праз гады фрагмент з выпуску ператварыўся ў адзін з папулярных мемаў.

«Дрэнна. Дрэнна-дрэнна, неважна. У мяне вельмі дрэнныя справы», — казаў акупант пасля няўдалага знаёмства.

Аднак сапраўдная хваля папулярнасці прыйшла да яго толькі напрыканцы 2024 года. Фрагмент з тэлешоу пачалі масава распаўсюджваць у сацсетках, а Уладзімір нечакана атрымаў дзясяткі тысяч падпісчыкаў на сваіх старонках. З-за гэтага ён нават пачаў называць сябе блогерам і ствараць адкрыта вульгарны кантэнт.

На сваёй старонцы ў «ВКонтакте» ён нават называў сябе «Уладзімір. Шоу «Давай пажэнімся» і прапаноўваў запісаць віншавальнае відэа на замову: «Відэавіншаванні раблю на замову! Пішыце».

У прыватнасці, да таго як ён надзеў форму акупанта, 50-гадовы мужчына працаваў на чыгунцы, адкуль і публікаваў фота ў сетцы.

Апошнія навіны