Следам за Украінай ПАРЕ можа пакінуць Эстонія
- 30.06.2019, 21:47
Парламентарыі Эстоніі прапанавалі адклікаць дэлегацыю з ПАРЕ.
Рада ўпаўнаважаных Кансэрватыўнай народнай партыі Эстоніі (EKRE) заклікала правесці галасаванне за адкліканне дэлегацыі з ПАРЕ. Пра гэта паведамляе Postimees са спасылкай на прэс-рэліз EKRE.
Партыя адзначыла, што правы Расеі ў ПАРЕ аднавілі, нягледзячы на тое, што Крэмль «ігнаруе ўсе рэзалюцыі» Асамблеі ў дачыненні да Крыму і Украіны і далецй «парушае міжнароднае права».
У EKRE падкрэслілі, што гэтая сітуацыя паказвае на няздольнасць Рады Еўропы надаць падтрымку сваім краінам-удзельніцам у выпадку вайсковай агрэсіі.
«Мы мяркуем, што Эстонія павінна прыпыніць свой удзел у арганізацыі, якая страціла маральны аўтарытэт», - гаворыцца ў заяве. Парламентарыі дадалі, што пытанне аб далейшым удзеле краіны ў ПАРЕ павінен прымаць не толькі эстонскі ўрад, але і дэпутаты парламента.
Раней стала вядома, што тыя, хто галасаваў супраць вяртання Расеі ў ПАРЕ, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Украіна, Славакія і Грузія рыхтуюць праект рэзалюцыі.