Футбаліст беларускай «маладзёжкі» адхіліў прапановы з Еўропы дзеля берасцейскага «Дынама»
- 8.06.2019, 10:17
Максім Натынчык будзе абараняць колеры клуба з Берасця.
Беларускі нападнік Максім Натынчык падпісаў кантракт з берасцейскім «Дынама», піша "Прессбол".
Пра гэта паведаміў агент 17-гадовага футбаліста Аляксандр Панкоў.
«Дынама» Берасце падпісала кантракт з адным з самых таленавітых юных нападнікаў Беларусі. Максім Натынчык у 17 гадоў падпісаў першы прафесійны кантракт. Было шмат прапаноў з Беларусі, Грэцыі, Польшчы і Чэхіі. Найлепшыя выбіраюць Берасце», - адзначыў Панкоў у інстаграме.
Натынчык выступаў за РДВАР і нацыянальную каманду Беларусі (U-17).