BE RU EN

Затрыманыя кандыдаты ў Масгардуму Яшын, Гудкоў, Жданаў і Собаль выйшлі на волю

  • 27.07.2019, 20:01

Пра гэта расейскія апазіцыянеры паведамілі на сваіх старонках у Twitter.

Незарэгістраваных кандыдатаў у Масгардуму Іллю Яшына і Дзмітрыя Гудкова, затрыманых у дзень няўзгодненага мітынгу ў сталіцы, адпусцілі.

Пра гэта расейскія апазіцыянеры паведамілі на сваіх старонках у Twitter.

Таксама вызвалілі апазіцыйнага кандыдата Івана Жданава (пра гэта паведаміў супрацоўнік ФБК Вячаслаў Гімадзі). Вызвалена і незарэгістраваная на выбарах Любоў Собаль, распавялі РБК у прэс-службе Хамоўніцкага суда Масквы, адзначыўшы, што «там другі матэрыял вернуты ў сувязі з яго непаўнатой для ліквідацыі недахопаў».

«Суддзя павёў сябе дзіўна. Спачатку адхіліў усе мае хадайніцтвы. Адмовіў у допыце сведак. Не пусціў гледачоў і прэсу, па сутнасці закрыўшы паседжанне. А потым выйшаў і сказаў: у справе шмат неўстаноўленых абставінаў, разгляд пераносіцца на 30 ліпеня. У выніку я на волі», - напісаў Яшын.

Гудкоў напісаў, што разгляд яго справы перанеслі на 31 ліпеня.

Няўзгодненая акцыя ў Маскве пачалася а 14:00. За некалькі гадзін да гэтага пачалі затрымліваць людзей. З апошніх звестак «АУС-Інфа», да 19:00 на акцыі затрымалі амаль 700 чалавек.

Апошнія навіны