Мікалай Статкевіч сустрэнецца з жыхарамі Бабруйска
- 28.07.2019, 19:58
Сустрэча пройдзе ў сераду, 30 ліпеня.
У аўторак, 30 ліпеня, у Бабруйску адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паведамляецца ў «Фэйсбуку».
Пачатак сустрэчы - а 18:00.
Месца сустрэчы - канферэнц-зала гатэля «Турыст» (вул. Войкава, д. 20).
На сустрэчы будзе абмеркаваная сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.
Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.
Днямі Мікалай Статкевіч наведаў Пінск..