BE RU EN

Данія можа сарваць старт «Паўночнага струменю-2»

  • 28.07.2019, 20:09

Дазвол Даніі на будаўніцтва скандальнага газаправода трэба атрымаць найбліжэйшымі тыднямі.

Данія, якая яшчэ не дала дазволу на будаўніцтва расейскага "Паўночнага струменю-2", можа сарваць старт газаправода 31 снежня 2019 года. Пра гэта паведамляе Financial Times (пераклад - rbc.ua) са спасылкай на крыніцы.

Так, РФ можа сарваць тэрміны пачатку паставак газу еўрапейскім краінам праз трубаправод, калі ў жніўні не атрымае дазвол на будаўніцтва ад Даніі.

"Калі ў наступныя некалькі тыдняў мы не атрымаем ухвалы ад данцаў, то не зможам укласціся ў тэрмін", - сказала выданню высокапастаўленая крыніца, блізкая да аператара праекту, кампаніі Nord Stream AG.

Другая крыніца газэты назвала жнівень крытычным для праекта.

"Ужо амаль жнівень, і гэта прымушае турбавацца, калі не панікаваць", - сказаў ён FT.

Пры гэтым адзначаецца, што нават калі дазвол будзе атрыманы ў жніўні, усякія дадатковыя затрымкі могуць стаць крытычнымі для праекта і прычыніцца да немінучага зрыву тэрмінаў паставак газу.

Нагадаем, аператар газаправода "Паўночны струмень-2" кампанія Nord Stream 2 адклікала заяўку на маршрут у тэрытарыяльных водах Даніі на поўдзень ад выспы Барнгольма. У той жа час кампанія захавала заяўку для атрымання дазволу на маршрут на паўночны захад ад выспы Барнгольма, а таксама заяўку на маршрут на паўднёвы ўсход ад Барнгольма.

Як вядома, у траўні данскае энэргетычнае агенцтва падало на разгляд грамадскасці справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе маршруту расейскага газаправода "Паўночны струмень-2" на паўднёвы ўсход ад выспы Барнгольма.

Апошнія навіны