BE RU EN

Названы самыя шчодрыя працадаўцы Літвы

  • 28.07.2019, 21:25

Якія працадаўцы ў Літве плацяць шакавальныя заробкі?

Найноўшыя звесткі Фонду сацыяльнага страхавання ("Содры") паказваюць, што самыя вялікія сярэднія заробкі ў мінулым месяцы плацілі тэхналагічныя, фармацэўтычныя і энэргетычныя кампаніі. Самы высокі сярэдні заробак склаў 18 000 еўраў на паперы, піша delfi.lt.

Такі заробак сваім работнікам выплаціла Huawei Technologies, у якой працуюць 20 чалавек.

На другім месцы - фармацэўтычная кампанія Takeda, 6 работнікаў якой у сярэднім атрымалі 16 600 еўраў. У траўні работнікі гэтай кампаніі ў сярэднім атрымалі 4 200 еўраў "на паперы".

На трэцім месцы, - літоўскі філіял кампаніі DFDS A/S, якая працуе ў сферы лагістыкі, двое работнікаў якой у чэрвені атрымалі 16 400 еўраў "на паперы". У траўні ў кампаніі працавалі 5 чалавек, якія ў сярэднім атрымлівалі 4 100 еўраў.

Кампанія G. C. Hahn & CO, якая займаецца аптовым гандлем, у якой 4 работнікі, выплаціла ім у чэрвені ў сярэднім па 12 300 еўраў "на паперы" (у 5 разоў больш, чым у траўні).

Тэхналагічная кампанія Lenovo Technology B.V., Sivuliike Suomessa заплаціла сваім работнікам у сярэднім па 11 000 еўраў.

На шостым месцы – кампанія ў продажы будаўнічага і санітарнага абсталявання Layher Baltic. Яна сваім 17 работнікам у сярэднім выплаціла па 10 900 еўраў "на паперы" (у траўні іх заробак быў 4700 еўраў).

На сёмым месцы згодна зтрадыцыяй не выходзіць з 10-кі кампанія Energogrupė, 4 работнікаў якой у сярэднім атрымалі па 10 100 еўраў "на паперы". Такі ж заробак ў мінулым месяцы свае работнікам выплаціла кампанія Medtronic BV.

У канцы дзясяткі дзве энергетычныя кампаніі - Inter RAO Lietuva і ЕPSO-G, якія выплацілі сваім работнікам адпаведна 8900 і 8500 еўраў "на паперы".

Апошнія навіны